16 верасня на кафедры практычнай лінгвістыкі пад кіраўніцтвам ст.выкладчыка Смалянка Г.А.адбыўся інтэлектуальна-пазнавальны турнір "Гісторыя народа - мая гісторыя", прысвечаны Дню народнага адзінства са студэнтамі 1ім (1 курс, ФПіК). Мэта дадзенага мерапрыемства: садзейнічаць выхаванню павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, любові да роднай мовы і літаратуры, папулярызацыі сімвалаў рэспублікі Беларусь, раскрыцці творчай індывідуальнасці і развіццё сацыяльнай актыўнасці маладога пакалення. Студэнтамі былі падрыхтаваны плакаты, газеты, эсэ, вершы, сачыненні-разважанні на тэму "Наша сіла ў адзінстве". Цікавым аказаўся конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, дзе студэнты прадэманстравалі свае аратарскія здольнасці. Студэнты паказалі свае веды і ў віктарыне "Гісторыя беларускіх сімвалаў".



![[node:title]](/sites/default/files/styles/image_to_text/public/field/image_to_text/logotip-tik-tok-64x64.png?itok=dwfzwR4b)