21.02.2025
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне Дня роднай мовы на кафедры практычнай лінгвістыкі стала ўжо добрай традыцыяй. У гэтым годзе да мерапрыемставаў, прысвечаных Дню роднай мовы, далучыліся і замежныя студэнты. Яны чыталі вершы на сваіх родных мовах. З задавальненнем выказвалі свае меркаванні наконт самага цікавага слова на беларускай мове. Актыўны ўдзел прынялі студэнты груп 27ім, 28ім ФПіК у конкурсе паштовак, прысвечаных Дню роднай мовы. Цікава прайшла віктарына «Сто народаў, сто моў» з беларускімі і замежнымі студэнтамі. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці, добразычлівасці пад дэвізам «Адзначым Дзень роднай мовы разам».



![[node:title]](/sites/default/files/styles/image_to_text/public/field/image_to_text/logotip-tik-tok-64x64.png?itok=dwfzwR4b)


