Гісторыя

Вы тут

1954 год – створаны Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі са спецыялізацыямі механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі (БІМЭСГ), дырэктарам інстытута прызначаны вучоны ў галіне арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці ў АПК, доктар тэхнічных навук Віктар Паўлавіч Суслаў (1954-1959);

1955 год – утвораны факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі (дэкан – кандыдат тэхнічных навук, дацэнт А. С. Ларыёнаў);

1956 год – адкрыта аспірантура і завочнае аддзяленне;

1957 год – адбылося перайменаванне інстытута ў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ), створаны факультэт электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (дэкан – кандыдат тэхнічных навук Б. Д. Дойнікаў);

1959 год – Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ўзначаліў вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, кандыдат тэхнічных навук Дзмітрый Івусцінавіч Горын (1959-1968);

1965 год – адкрыты факультэт грамадскіх прафесій;

1966 год – створаны факультэт арганізацыі і тэхналогіі рамонту сельскагаспадарчых машын   (дэкан – кандыдат тэхнічных навук Ю. А. Сідарэнка);

1968 год – рэктарам Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі прызначаны Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, кандыдат тэхнічных навук Сяргей Сяргеевіч Сяліцкі (1968-1977);

1970 год – у Інстытуце пачалі рыхтаваць інжынераў па 5 спецыялізацыях: «Механізацыя земляробства»,  «Механізацыя жывёлагадоўлі», «Прымяненне электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы», «Электразабеспячэнне ў сельскай гаспадарцы», «Арганізацыя і тэхналогія рамонту сельскагаспадарчых машын».

1977 год – інстытут узначаліў Заслужаны дзеяч навукі БССР, вучоны ў галіне тэорыі і праектавання дарожных меліярацыйных і сельскагаспадарчых машын, доктар тэхнічных навук Валерый Аляксандравіч Скотнікаў (1977-1988);

1978 год – адкрыты факультэт аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (скасаваны ў 1987 годзе);

1979 год – пачаў працу інжынерна-педагагічны факультэт па спецыяльнасці «Сельская гаспадарка» (дэкан – кандыдат тэхнічных навук А. Р. Бясчастнаў) (скасаваны ў 1987 годзе);

1987 год – інстытут стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, уручаны пераходзячы Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ;

1988 год – Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ўзначаліў Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік НАН Беларусі, Ганаровы прафесар БДАТУ, доктар тэхнічных навук Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (1988-2003);

1992 год – Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ператвораны ў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, з 2000 г. афіцыйная назва – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт»;

1994 год – адкрыты факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі;

1996 год – створаны факультэт прадпрымальніцтва і кіравання (дэкан – кандыдат тэхнічных навук, дацэнт В. П. Сцепанцоў);

1997 год –  у сувязі з новымі ўмовамі функцыянавання адбылося перайменаванне факультэтаў універсітэта: механізацыі – у механіка-тэхналагічны (з 1998 г. – аграмеханічны), электрыфікацыі – у аграэнергетычны, гуманітарызацыі – у гуманітарна-экалагічны.

2000 год – адкрыты факультэт тэхнічнага сэрвісу ў АПК (дэкан – кандыдат тэхнічных навук         У. П. Міклуш);

2003 год – Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт узначаліў Папкоў Аляксандр Андрэевіч;

2003 год – Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт узначаліў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Казаравец Мікалай Уладзіміравіч (2003-2012);

2004 год – Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння;

2007 год – на Міжнароднай карпарацыі сацыяльнага супрацоўніцтва «Еўрапейская асацыяцыя бізнесу» (Оксфард, Вялікабрытанія) Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт удастоены ўзнагароды «ЛЕПШАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА ЕЎРОПЫ як інавацыйная, канкурэнтаздольная, перспектыўная, вядучая ўстанова адукацыі Рэспублікі Беларусь»;

2008 год – на 4-й Міжнароднай асамблеі якасці ў Маскве Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт удастоены «Залатога сертыфіката якасці», а таксама права выкарыстання сімволікі Сусветнай праграмы прасоўвання якасці;

2011 год – створаны інжынерна-тэхналагічны факультэт;

2011 год – створаны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (НДІМЭСГ) БДАТУ;

28.02.2013 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. даў згоду на прызначэнне рэктарам БДАТУ доктара тэхнічных навук, прафесара Шыла Івана Мікалаевіча;

21.03.2013 – у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Лаўрэатамі конкурсу сталі 15 прадпрыемстваў рэспублікі, сярод якіх адзіная ўстанова адукацыі – БДАТУ. Прэм'ер-міністр М. У. Мясніковіч уручыў рэктару БДАТУ     І. М. Шыла Дыплом лаўрэата і хрустальны Знак якасці.

30.04.2013 – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка наведаў БДАТУ.

22.12.2013 – уведзены ў эксплуатацыю «Моладзевы цэнтр БДАТУ".

23-24.10.2014 – БДАТУ урачыста адзначыў 60-гадовы юбілей. У рамках святкавання ў БДАТУ прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэхнічнае і кадравае забеспячэнне інавацыйных тэхналогій у сельскай гаспадарцы».

24.10.2014 – адбылося пасяджэнне Савета рэктараў вядучых аграрных ВНУ СНД. 

Чэрвень 2016 – падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж установамі БДАТУ і ўрадам правінцыі Фрыстэйт ПАР. 28 студэнтаў з ПАР прыступілі да навучання ў БДАТУ.

01.12.2017 – медаля «Заслужаны міратворац» удастоены рэктар БДАТУ Шыла І.М.