Вынікі Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет»

Вы тут

10.03.2021

[node:title]Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». Больш за 160 твораў маладых аўтараў разглядала журы конкурсу. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура».
Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, прызнаны экспертным саветам пераможцамі конкурсу.
У намінацыі проза пераможцам стала рэдактар Выдавецка-паліграфічнага цэнтра БДАТУ Значонак Дар’я. Віншуем!!!
Па выніках конкурсу штогод выдаецца аднайменны альманах «Першацвет» з творамі на рускай і беларускай мовах.

Фотогалерея: