Дарагія матулі! Сардэчна віншуем Вас са светлым святам – Днём маці! Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і самы любімы вобраз — вобраз сваёй Мамы. Яна - самы галоўны і самы дарагі чалавек для кожнага з нас. Менавіта ёй мы абавязаны жыццём, сваімі поспехамі, усім лепшым, што ў нас ёсць. Матчына любоў непараўнальна ні з чым. Яна нас ратуе і засцерагае, дае нам сілы і падтрымку, дапамагае перанесці любыя выпрабаванні, цешыцца разам з намі. Толькі матуля нас кахае бескарысліва і самааддана. Дарагія нашы мамы, жадаем вам вялікага мацярынскага шчасця, моцнага здароўя, душэўнага спакою, штодзённага адчування павагі і любові родных і блізкіх! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дастатак і ўтульнасць, а кожны дзень прыносіць Вам радасць, мільён усмешак, цяпла і кахання! Няхай Пакрава Святой Багародзіцы захоўваюць Вас і надаюць веру і надзею на лепшае і добрае! Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за Вашу бясцэнную працу, за тое што Вы ёсць!
Я слаўлю маму
Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун