Вы тут

 

БДАТУ – вядучы адукацыйны, навуковы і інавацыйны цэнтр Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для галін аграпрамысловага комплексу.

Віртуальная экскурсія

З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў:

  • больш за 61 тысячу высокакваліфікаваных спецыялістаў для Рэспублікі Беларусь;
  • больш за 1440 замежных спецыялістаў.

БДАТУ сёння – гэта:

  • каля 8 тысяч навучэнцаў;
  • 3 акадэміка і  члены-карэспандэнты НАН Беларусі, 27 доктароў навук, прафесараў, 130 кандыдатаў навук, дацэнтаў;
  • 5 факультэтаў, 12 спецыяльнасцяў на першай ступені вышэйшай адукацыі, 7 – на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура);
  • 14 спецыяльнасцяў па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і 6 – у дактарантуры;
  • супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі больш чым з 90 вядучымі навучальнымі і даследчымі арганізацыямі Еўропы, Азіі і краін СНД;
  • 24 кафедры і 36 іх філіялаў, створаных на вытворчасці, НДІ, НПЦ НАН РБ;
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аграпрамысловага комплексу;
  • Навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
  • бібліятэка з фондам больш за 500 тысяч экзэмпляраў;
  • электронныя інфармацыйныя рэсурсы: электронная бібліятэка, электронны каталог, аўтаматызаваныя базы дадзеных, Інтэрнэт.

СПОРТ:

  • суперсучасны спартыўны комплекс: спартыўны корпус, 2 гульнявых і 6 спецыялізаваных залаў для заняткаў рознымі відамі спорту, адкрытая комплексная спартыўная пляцоўка, лыжная база, стадыён са штучным пакрыццём стандартнага футбольнага поля і трыбунамі на 1000 месцаў;
  • спартыўныя пакоі і трэнажорныя залы у кожным інтэрнаце.

НАШЫ АСАБЛІВАСЦІ:

  • кампактнае размяшчэнне студгарадка ў цэнтры сталіцы;
  • засяленне ўсіх маючых патрэбу іншагародніх студэнтаў дзённай формы навучання ў інтэрнаце на ўвесь перыяд вучобы;
  • знаходжанне ў крокавай даступнасці інтэрнатаў і навучальных карпусоў;
  • атрыманне паралельна другой вышэйшай адукацыі (эканамічны, тэхнічны профіль);
  • выезд за мяжу для праходжання практыкі (Германія);
  • атрыманне рабочых прафесій:
  1. вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В»;
  2. трактарыст-машыніст катэгорыі «А», «В», «Д»;
  3. слесар па рамонце с.-г. машын і абсталявання і інш.;
  4. электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання;
  • атрыманне грамадскіх прафесій: трэнер па віду спорта, спецыяліст па кадравым справаводстве, арганізатар экскурсійнага абслугоўвання насельніцтва, гаспадар сядзібы;рэпарцёр СМІ, кансультант па абароне правоў спажыўцоў і інш.;
  • пяцідзённы вучэбны тыдзень (субота – дзень кансультацый);
  • даступны кошт платнага навучання.