Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аграпрамысловага комплексу Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт" - адукацыйны і навукова-метадычны цэнтр сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Асноўная задача Інстытута - сістэматычнае абнаўленне ведаў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сельскагаспадарчай галіны з улікам развіцця шырокага спектру інавацыйных напрамкаў у аграпрамысловым комплексе, а таксама перападрыхтоўка кадраў для атрымання новай кваліфікацыі.
Кіруе Інстытутам Якоўчык Мікалай Сцяпанавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Штогод па адукацыйных праграмах перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі праходзяць навучанне каля 3000 слухачоў, у тым ліку з замежных дзяржаў.
Навучанне па засваенні адукацыйных праграм перападрыхтоўкі праводзіцца па спецыяльнасцях:
- “Упраўленне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу" з прысваеннем кваліфікацыі "Спецыяліст па кіраванні", завочна, тэрмін навучання 24 мес.
- “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве аграпрамысловага комплексу» з прысваеннем кваліфікацыі "Эканаміст", завочна, тэрмін навучання 23 мес.
- «Ахова працы ў сельскай гаспадарцы» з прысваеннем кваліфікацыі "Спецыяліст па ахове працы", завочна, тэрмін навучання- 19 мес.
- “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў "з прысваеннем кваліфікацыі " Выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі ", завочна, тэрмін навучання- 24 мес.
- "Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці" з прысваеннем кваліфікацыі "бухгалтар-эканаміст", завочна, тэрмін навучання - 19 месяцаў.
- "Кадравая праца на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу" з прысваеннем кваліфікацыі "Інспектар па кадрах", завочна, тэрмін навучання - 9 месяцаў. Асобы, якiя паступаюць на дадзеную спецыяльнасць, могуць мець як вышэйшую так і сярэднюю спецыяльную адукацыю.
У мэтах садзейнічання прафесійнаму станаўленню ўпершыню назначаных кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый рэалізуецца адукацыйная праграма, накіраваная на навучанне, навуковае і кансультацыйнае суправаджэнне іх дзейнасці на працягу двух гадоў працы на пасадзе з прысваеннем кваліфікацыі "Спецыяліст па кіраванні" (завочная форма навучання).
Навучанне па засваенні адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі па напрамках:
- Эксплуатацыя, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі;
- Эксплуатацыя сучасных электра-і энергаўстановак;
- Сучасныя тэхналогіі вытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства;
- Сучасныя тэхналогіі вытворчасці малака і мяса;
- Эканоміка, менеджмент і маркетынг у сельскай гаспадарцы;
- Ахова працы ў сельскай гаспадарцы;
- Тэхналагічнае забеспячэнне і кантроль якасці прадукцыі перапрацоўкі малака і мяса;
- Сістэма вядзення рыбаводства і шляхі яе ўдасканалення;
- Метады і сродкі радыялагічнага кантролю прадукцыі, сыравіны і навакольнага асяроддзя;
- Ацэнка фенатыпічных і генатыпічных прыкмет племянных жывёл у малочнай жывёлагадоўлі;
- Захаванне прадуктыўнага даўгалецця жывёл. Племянная работа. Кіраванне статкам;
- Ідэнтыфікацыя, рэгістрацыя і нагляд за сельскагаспадарчымі жывёламі (статкамі);
- Забеспячэнне і кантроль якасці малака на малочна-таварных фермах і комплексах;
- Тэхналагічныя асновы машыннага даення. Эксплуатацыя, тэхнічнае абслугоўванне, рамонт даільнага абсталявання, сродкаў кіравання статкам на сучасных малочных фермах і комплексах;
- Энергазберажэнне ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Эканомія ПЗМ;
- Перспектыўныя кірункі развіцця сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
Стажыроўка
- кандыдатаў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый па засваенні новых метадаў, тэхналогій і элементаў прафесійнай дзейнасці;
- кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў адукацыі па пытаннях навукова-метадычнага забеспячэння і арганізацыі выкладання спецыяльных дысцыплін.
Інстытут ажыццяўляе навучанне кіруючых работнікаў і спецыялістаў згодна з заяўкамі арганізацый, органаў кіравання АПК, устаноў адукацыі замежных краін.
Асобныя праграмы навучання аграрыяў нашай рэспублікі ўключаюць замежныя стажыроўкі.
Катэгорыі слухачоў:
- намеснікі начальнікаў і спецыялісты райсельгасхарчу;
- кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый;
- галоўныя інжынеры, галоўныя энергетыкі, галоўныя механікі, інжынеры па ахове працы;
- інжынерна-тэхнічныя работнікі аграсэрвісных і сельскагаспадарчых арганізацый;
- начальнікі інспекцый і галоўныя інспектары Дзяржтэхнадзора, вобл. і райсельгасхарчу;
- эканамісты і бухгалтарскія работнікі сельскагаспадарчых арганізацый;
- спецыялісты агранамічных і заатэхнічных службаў;
- спецыялісты кадравых службаў арганізацый АПК;
- дырэктары, нам. дырэктараў навучальных цэнтраў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- выкладчыкі ВНУ, ССНУ;
- спецыялісты радыёлагі і спектраметрысты;
- кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў кантролю якасці прадукцыі мяса-малочных перапрацоўчых прадпрыемстваў;
- кіраўнікі і спецыялісты сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
Сёння наш інстытут - гэта:
- сучасныя тэхналогіі і праграмы навучання;
- навучальныя аўдыторыі і лабараторыі з сучасным абсталяваннем;
- навучанне ў арганізацыях, якія эфектыўна развіваюцца, і навуковых цэнтрах;
- высокакваліфікаваныя выкладчыкі і кансультанты;
- навучанне па заяўках спажыўцоў адукацыйных паслуг;
- камфортныя ўмовы пражывання;
- асветніцкія культурныя праграмы.
Мы запрашаем да нас вучыцца, абменьвацца вопытам, наладжваць дзелавыя сувязі.
Наш адрас: Рэспубліка Беларусь, 220023, г.Мінск, пр. Незалежнасці, 99, корп.5 / 3
Тэл.: + 375 17 267 46 36 - прыёмная, +375 17 385 91 01- метадысты перападрыхтоўкі, + 375 17 385 91 19 - метадысты павышэння кваліфікацыі, + 375 17 267 34 90 – факс E-mail: ipk@bsatu.by , сайт: www.bsatu.by