Каралева Вясна–2017

Вы здесь

03.05.2017

Інтэлект, артыстызм, грацыя. Менавіта гэтыя якасці ўласцівы ўдзельніцам конкурсу “Каралева Вясна–2017”. Мерапрыемства мае міжнародны статус і сёлета праводзіцца ў 26 раз. Кацярына Гашко, студэнтка БДАТУ, выйшла ў рэспубліканскі этап міжнароднага конкурсу "Каралева Вясна–2017". Віншуем!

 

Фотогалерея: 

У гарадскім этапе Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна-2017" прынялі ўдзел 11 прадстаўніц устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы. У гэтым годзе слоган мінскага этапа конкурсу - "Краса беларускага краю". Дарэчы, касцюмы удзельніц былі з нацыянальнымі беларускімі элементамі.

На фінальнае дэфіле канкурсанткі выйшлі ў строях ад таленавітага беларускага дызайнера Анастасіі Фальковіч. Яркім стаў інтэлектуальны конкурс, прысвечаны 950-годдзю Мінска. Кожная канкурсантка правяла фотасесію ў самых вядомых месцах сталіцы (у Лошыцкай сядзібе, Нацыянальнай бібліятэцы, Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я.Купалы і інш.). Дзяўчыны прадставілі на суд журы і гледачоў свае апавяданні пра гэтыя знакавыя мясціны і цікавыя гісторыі, звязаныя з імі