19.05.2022
19.05.2022 на кафедры беларускай і рускай моў адбылася сустрэча беларускіх студэнтаў ( 1 курс, ФТС, 48тс, 47тс) з беларускай паэткай і пісьменніцай Верай Аляксандраўнай Буланда. Вера Аляксандраўна расказвала пра сваё жыццё, чытала вершы і ўрыўкі сваіх твораў. Размова прайшла ў цёплай творчай атмасферы.