Турнiр "Беларуская скарбонка"

Вы здесь

23.11.2023

18.11.2023 на кафедры практычнай лiнгвiстыкi адбыўся iнтэлектуальна-пазнавальны турнiр "Беларуская скарбонка" памiж камандамi   студэнтаў i школьнiкаў, прысвечаны Дню факультэта прадпрымальнiцтва i кiравання. Мэта дадзенага мерапрыемства: садзейнiчаць выхаванню павагi да гicторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, любовi да роднай мовы, пашырэнню пазнавальных iнтарэсаў студэнтаў i школьнiкаў.

Студэнты i школьнiкi паказалi свае веды па роднай мове, лiтаратуры, культуры беларускага народа. Iм удалося узнавiць свае веды па беларускай фразеалогii, праказках, паспрабаваць сябе ў перакладзе з адной мовы на другую. Каманды прадэманстравалi веданне беларускай народнай культуры, цiкавым i захапляльным для каманд аказаўся конкурс "Эрудыты-мовазнаўцы" на веданне асаблiвасцей роднай мовы. Усе ўдзельнiкi мерапрыемства былi ўзнагароджаны прызамi i дыпломамi.