Дзень роднай мовы

Вы здесь

26.02.2024

21 лютага на кафедры практычнай лінгвістыкі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Смалянка Г.А. былі праведзены святочныя заняткі з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры, а таксама з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.  Студэнтамі былі падрыхтаваны цікавыя паведамленні пра статус славянскіх моў, гісторыю беларускай літаратурнай мовы. Цікавым быў конкурс паштовак, прысвечаных  роднай мове, таксама студэнты прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове і нашай краіне.