13.09.2023
13 верасня на кафедры практычнай лінгвістыкі пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Смалянка Г.А. адбыўся творчы фестываль “У адзінстве моладзі - сіла Беларусі” са студэнтамі групы 1эк (1 курс, ФП і К).
Мэта дадзенага мерапрыемства - садзейнічаць грамадска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, любові да роднай мовы, папулярызацыі сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Студэнты падрыхтавалі плакаты, прынялі ўдзел у віктарыне “Гісторыя беларускіх сімвалаў”, а таксама прачыталі вершы, прысвечаныя нашай краіне і роднай мове.