18.06.2021
Побач з вопытнымі працаўнікамі Любанскага льнозавода зараз набываюць вопыт студэнты Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Андрэй Сыч, Аляксей Рыбакоў, Ілья Гусакоў, Максім Бычкоўскі, Алег Гігола – будучыя інжынеры. Яны атрымліваюць абраную прафесію на факультэце “Тэхнічны сэрвіс у аграпрамысловым комплексе”. І пасля заканчэння трэцяга курса юнакоў накіравалі на прадпрыемства ААТ «Любанскі льнокамбінат». Студэнцкі атрад "Лянок 3" з 3 чэрвеня аказвае дапамогу льнозавадчанам у наладцы сельгасагрэгатаў, прычапнога інвентару, падрыхтоўцы іх да ўборачнай кампаніі. Такім чынам студэнты замацоўваюць атрыманыя тэарэтычныя веды, пашыраюць іх. Падрабязна



![[node:title]](/sites/default/files/styles/image_to_text/public/field/image_to_text/logotip-tik-tok-64x64.png?itok=dwfzwR4b)