У адзінстве моладзі - сіла Беларусі

Вы здесь

13.09.2023

13 верасня на кафедры практычнай лінгвістыкі пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Смалянка Г.А. адбыўся творчы фестываль “У адзінстве моладзі - сіла Беларусі” са студэнтамі групы 1эк (1 курс, ФП і К).

Мэта дадзенага мерапрыемства - садзейнічаць грамадска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, любові да роднай мовы, папулярызацыі сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Студэнты падрыхтавалі плакаты, прынялі ўдзел у віктарыне “Гісторыя беларускіх сімвалаў”, а таксама прачыталі вершы, прысвечаныя нашай краіне і роднай мове.

Фотогалерея: