20.09.2022
19.09.22 у рамках Тыдня беларускай мовы пад кiраўнiцтвам выкладчыка кафедры практычнай лiнгвiстыкi Смалянка Г.А. адбылася прэзентацыя вiншавальных паштовак "Пажаданнi роднай мове". Паштоўкi ўтрымлiвалi цытаты класiкаў беларускай лiтаратуры пра мову, кароткiя радкi вершаў студэнтаў. Збiральны вобраз мовы быў прадстаўлены як невычэрпная крынiца багацця i гiстарычная спадчына беларускага народа.