Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Спадчына славянскіх асветнікаў аказала вялікі ўплыў на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў.
З нагоды гэтага свята на кафедры практычнай лінгвістыкі прайшло мерапрыемства прысвечанае гэтаму дню. Студэнты 1 курса (гр.9м) падрыхтавалі вусныя паведамленні і выступілі на тэмы: "Мова - душа народа" (Загарэўскі Андрэй), "Кніга ў маім жыцці" (Цыбулька Паліна), "Кніга мой сябар і дарадчык" (Дзенісеня Вікторыя).
Пад кiраваннем i натхненнем Віткоўскай Алы Іванаўны, удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз звярнуліся да звестак з гісторыі краіны, мовы і культуры народа.
Дзень славянскай пісьменнасці і культуры
You are here
04.06.2024
Теги: