Адзначым Дзень роднай мовы разам

You are here

21.02.2025

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне  Дня роднай мовы на кафедры практычнай лінгвістыкі стала ўжо добрай традыцыяй. У гэтым годзе да мерапрыемставаў, прысвечаных Дню роднай мовы, далучыліся і  замежныя студэнты. Яны чыталі вершы на сваіх родных мовах. З задавальненнем выказвалі свае меркаванні наконт самага цікавага слова на беларускай мове. Актыўны ўдзел прынялі студэнты груп 27ім, 28ім ФПіК у конкурсе паштовак, прысвечаных Дню  роднай мовы. Цікава прайшла віктарына «Сто народаў, сто моў» з беларускімі і замежнымі студэнтамі. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці, добразычлівасці пад дэвізам «Адзначым Дзень роднай мовы разам».

Фотогалерея: