22.03.2019
21 сакавіка 2019 г. выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарнай дысцыплін сумесна з аддзелам захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі арганізавалі наведванне студэнтамі 1-га курса археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі.
Студэнты азнаёміліся з найбольш значнымі знаходкамі, якія ахопліваюць перыяд ад каменнага веку да сярэдневечча, даведаліся аб прынцыпах арганізацыі археалагічных раскопак, асаблівасцях матэрыяльнай культуры старажытных людзей.