Літаратурныя чытанні

You are here

25.11.2020

[node:title]Восень - яркая палітра рознымі фарбамі ўпрыгожвае ўсё вакол. Восеньскі сезон з'яўляецца крыніцай натхнення для творчых людзей: паэтаў, музыкаў, і, зразумела, студэнтаў. 25 лістапада 2020 года ў рамках праекта «Творчая гасцёўня» у інтэрнаце №7 прайшлі літаратурныя чытанні. Тэма вечара - «Восеньскія замалёўкі беларускіх паэтаў».

Восень. Якуб Колас

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер...
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

Фотогалерея: